У амерыканскім Нью-Джэрсі пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт

20 февраля 2017

Паветранае судна пратараніла некалькі машын і ледзь не закранула жылыя дамы ў горадзе Беён. На зямлі, на шчасце, ніхто не пацярпеў, а вось пілота ратавальнікам прыйшлося выразаць з пакарабачанага фюзеляжа. Яму ўдалося выжыць. Мужчына шпіталізаваны. Прычына крушэння самалёта пакуль не вядомая.