Новыя падрабязнасці страляніны ў амерыканскім Ілінойсе

16 февраля 2019

Новыя падрабязнасці страляніны ў амерыканскім Ілінойсе, дзе, паводле апошняй інфармацыі, загінулі 5 чалавек. Напад здзейсніў у сябе ў офісе супрацоўнік адной кампаніі. 45-гадовы мужчына адкрыў агонь спачатку на рабочым месцы, калі падчас нарады даведаўся пра сваё звальненне, а затым выйшаў на тэрыторыю фірмы і працягнуў страляніну з пісталета з лазерным прыцэлам. Злачынца ліквідавала паліцыя. Адзначым, мужчына працаваў у кампаніі 15 гадоў. Спецыялісты высвятляюць, ці быў напад спланаваны.