У амерыканскім горадзе Шарлот у штаце Паўночная Караліна ўвялі каменданцкую гадзіну. Тут ужо трэцюю ноч не спыняюцца беспарадкі пасля забойства паліцэйскімі афраамерыканца. Раней улады горада ўвялі рэжым надзвычайнага становішча. Падчас масавых хваляванняў пацярпелі 13 чалавек, з іх чацвёра - паліцэйскія. Затрыманыя 44 чалавекі. Адзін з удзельнікаў пратэсту быў паранены, пасля чаго памёр у бальніцы.
У амерыканскім горадзе Шарлот увялі каменданцкую гадзіну
23 сентября 2016













