У амерыканскім горадзе Шарлат другія суткі не суціхаюць пратэсты

22 сентября 2016

У амерыканскім горадзе Шарлат (штат Паўночная Караліна) другія суткі не суціхаюць пратэсты з-за забойства паліцэйскімі чарнаскурага мужчыны. Уведзены рэжым надзвычайнага становішча. Уціхамірваць дэманстрантаў мясцовай паліцыі дапамагаюць атрады нацгвардыі. Праваахоўнікі прымяняюць слёзатачывы газ і святлошумавыя гранаты. У адказ дэманстранты кідаюць бутэлькі і петарды, выбіваюць шыбы ў дамах і разводзяць вогнішчы. Чутны і выстралы. Паведамляецца, што адзін удзельнік пратэстаў атрымаў сур'ёзнае раненне і, паводле апошняй інфармацыі, знаходзіцца ў рэанімацыі. Падчас беспарадкаў пацярпелі не меней за 15 вартавых парадку.