У амерыканскім аэрапорце ўначы адбылася страляніна

7 января 2017

У Фларыдзе загінулі пяць чалавек, 8 параненыя, 37 пацярпелі пасля інцыдэнту. Стралка паліцыі ўдалося затрымаць. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў другім тэрмінале паветранай гавані Форт-Лодэрдэйл у зоне выдачы багажу. Агонь па натоўпе адкрыў лацінаамерыканец Эстэбан Сант'яга - псіхічна неўраўнаважаны ветэран вайны ў Іраку. Пры гэтым у яго была ліцэнзія на зброю, якую ён дастаў са свайго багажу пасля прылёту з Канады.