У Альпах у выніку сходу лавіны загінулі 4 чалавекі

13 февраля 2017

У Альпах у выніку сходу лавіны загінулі 4 чалавекі, 5 прапалі без вестак. Здарэнне адбылося ў раёне населенага пункта Цінь у французскім дэпартаменце Савоя. Як перадае мясцовая прэса, лавіна шырынёй 400 метраў сышла ў той частцы курорта, дзе няма падрыхтаваных трас. Звычайна ў такіх месцах катаюцца аматары экстрэмальных адчуванняў. Экстранныя службы Францыі працягваюць пошукі. У аперацыі задзейнічаны верталёты і групы альпіністаў. Ратавальнікі не выключаюць, што колькасць ахвяраў можа ўзрасці.