Увага сусветных СМІ вось ужо некалькі дзён прыкаваная да Казахстана. Усю ноч у былой сталіцы краіны Алматы працягваліся перастрэлкі. Мінулым вечарам боесутыкненні ахапілі ўвесь цэнтр горада. Ёсць ахвяры, але іх лік пакуль невядомы. Страты нясуць абодва бакі: паведамляецца аб гібелі за перыяд мецяжу 18 сілавікоў, яшчэ каля 750 былі параненыя. Ахвярамі канфлікту сталі таксама па меншай меры 26 узброеных злачынцаў. У Алматы, нягледзячы на ўвод войскаў для правядзення контртэрарыстычнай аперацыі, працягваюць варочаць хеўры баевікоў-марадзёраў.
У Алматы ўсю ноч працягваліся перастрэлкі - страты нясуць абодва бакі
7 января 2022













