У Алматы аднавіліся беспарадкі - у горадзе чуваць выбухі святлошумавых гранат

5 января 2022
Падзеі ў Казахстане развіваюцца вельмі імкліва. Нягледзячы на ўведзены рэжым надзвычайнага становішча і каменданцкую гадзіну, у Алматы аднавіліся беспарадкі. Нацгвардыя блакуе доступ да ўрадавых аб'ектаў і галоўнай плошчы. Паступае інфармацыя аб сутыкненнях. У розных канцах горада чуваць выбухі святоошумавых гранат.