У Алепа эвакуіруюць членаў узброеных фарміраванняў і іх сем'яў

15 декабря 2016

Сёння ў сірыйскім Алепа   стартавала аперацыя па эвакуацыі членаў узброеных фарміраванняў і іх сем'яў. З усходняй часткі горада, як паведамляецца, вывезена ўжо больш за 950  чалавек.  У асноўным, гэта жанчыны, дзеці і параненыя. Эвакуіраваных накіруюць у правінцыю Ідліб, якую кантралююць мяцежнікі. Усяго па гуманітарным калідоры - працягласцю звыш 20-ці кіламетраў - з Алепа будуць выведзеныя 5 тысяч баевікоў і членаў іх сем'яў. Першапачаткова  аперацыю  планавалася пачаць у сераду, але план быў сарваны   з-за абстрэлаў з боку ісламістаў.