У Албаніі павялічылася колькасць ахвяр землетрасення

23 сентября 2019

Колькасць ахвяр наймацнейшага за апошнія 30 гадоў падвойнага землетрасення ў Албаніі павялічылася да 105 чалавек. У ноч на 22 верасня на тэрыторыі краіны зафіксаваныя 297 падземных штуршкоў, максімальная магнітуда якіх склала 5,8 бала. Больш за ўсё пацярпела сталіца - Тырана - там разбурана больш як 180 аб'ектаў інфраструктуры. Будынкі трэсліся, цэгла і часткі сцен падалі на аўтамабілі, моцна пацярпелі дамы ва ўзбярэжным горадзе Дурэс. Сур'ёзныя наступствы і ў шэрагу гарадоў у паўднёва-заходняй часткі Паўночнай Македоніі. Водгаласы падземных штуршкоў адчулі на грэчаскім востраве Корфу.