У Албаніі працягваюць пошукі ахвяр разбуральнага землетрасення

29 ноября 2019
Паводле апошніх  звестак, з-пад завалаў удалося дастаць целы чатырох дзясяткаў загінуўшых. На дапамогу прыбылі італьянскія спецыялісты. Гэта каманда ратавальнікаў, медыкаў і інжынераў. За тры дні выратаваны 45 чалавек, трое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Усяго ж траўмы ў выніку стыхіі атрымалі больш за  600  чалавек.