У Албаніі абвешчаны рэжым НЗ

27 ноября 2019
Улады Албаніі ўвялі рэжым надзвычайнага становішча пасля ўчарашняга разбуральнага землетрасення. Сёння ў краіне жалоба – адменены ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды свята - Дня нацыянальнага флага. Паводле апошняй інфармацыі колькасць загінуўшых узрасла да 27 чалавек, сотні пацярпелых па-ранейшаму застаюцца ў бальніцах. У Тыране і Дурэсе ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы.

Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Албаніі Іліру Меце ў сувязі з ахвярамі і разбурэннямі ў выніку моцнага землетрасення.