У акваторыі Фінскага заліва з'явіўся Чорны Кіт

19 Жніўня 2013

Так называецца мініяцюрная падводная лодка, якую сваімі рукамі змайстраваў інжынер з Санкт-Пецярбурга. Пакуль на асабістай субмарыне ён ходзіць толькі на рыбалку, але ў планах канструктара падводнае падарожжа па Балтыцы.


Ходу лодкі хапае ад Санкт-Пецярбурга да Хельсінкі і назад, але пакуль Міхаіл падарожнічаў толькі да Кранштата. Апускацца можна толькі на 10 метраў, а паветра хапае ўсяго на гадзіну. Для вынаходніка гэтая лодка хутчэй хобі, якому ён аддае ўвесь вольны час.