У Афрыку гатовыя накіраваць эксперыментальную вакцыну ад ліхаманкі Эбола

13 августа 2014

Улады Канады і ЗША гатовыя накіраваць у Афрыку эксперыментальную вакцыну ад ліхаманкі Эбола. У веданні канадскіх медыкаў зараз каля паўтары тысячы доз сыроваткі. Каб прыгатаваць больш рэчыва, запатрабуецца каля паўгода. Уся наяўная вакцына будзе дастаўленая ў Ліберыю ўжо на гэтым тыдні. Учора эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прызналі этычным выкарыстанне эксперыментальнай сыроваткі для лячэння ліхаманкі Эбола, бо эпідэмія прызнаная пагрозай міжнароднага значэння. Вірус хутка рухаецца па ўсім свеце. Колькасць ахвяраў ліхаманкі, у тым ліку і ў Еўропе, перавысіла тысячу чалавек, заразіліся яшчэ каля дзвюх тысяч. Больш за ўсё людзей загінула ў Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леоне.