У Афінах трэція суткі не ходзіць наземны грамадскі транспарт

28 января 2013
Засталіся сёння жыхары грэчаскай сталіцы і без прыгарадных цягнікоў і электрычак. З усіх відаў транспарту ў Афінах па раскладзе ходзяць толькі метро і трамваі, вадзіцеляў якіх урад прымусіў выйсці на працу, прыгразіўшы турэмным зняволеннем. Нагадаем, транспартнікі Грэцыі выступаюць супраць мераў бюджэтнай эканоміі і, як вынік, паніжэння зарплат на 17%.