У Афінах невядомыя разграмілі рэдакцыю папулярнай грэчаскай газеты Прото тема. Нападаючыя ў масках і шлемах былі ўзброены бітамі, малаткамі і дубінкамі. Яны пагражалі жыццям дзясяткаў супрацоўнікаў. Па розных звестках, нападаючых было ад 15 да 30 чалавек. Пагром працягваўся некалькі хвілін, пасля чаго бандыты ўцяклі, пакінуўшы лістоўкі нацысцкага ўтрымання. Выданне называе нападзенне фашысцкай тэрарыстычнай акцыяй. Нагадаем, тыдзень назад неанацыстамі быў забіты музыкант-антыфашыст Паўлас Фісас. Пасля гэтага па краіне пракацілася хваля мітынгаў і дэманстрацый. Газета, нягледзячы на пратэсты калегаў, апублікавала на першай паласе фатаграфію музыканта, які сыходзіць крывёю на руках сваёй дзяўчыны. Прафсаюз журналістаў абвінаваціў выданне ў парушэнні этычных норм.














