У Афінах наступіў Дзень Ікс

1 июля 2015

"Грэцыя - за сантыметры ад прорвы" - такімі загалоўкамі мільгаюць сённяшнія СМІ. Грэцыя стала першай краінай з развітой эканомікай, якая дапусціла дэфолт па крэдытах. Афіны не выплацілі ў тэрмін больш за паўтара мільярда еўра. Напярэдадні вечарам чарговы план эканоміі быў заблакіраваны Еўрагрупай. З гэтага часу Грэцыя не мае права на фінансаванне. Краіна пакуль яшчэ не цалкам страціла плацежаздольнасць. Але, так або інакш, першы крок да выхаду з Еўразоны зроблены. Ёсць падазрэнні, што і рэферэндум па мерах эканоміі ўлады могуць адкласці з мэтай выйграць час.