У Афганістане падчас выбуху загінулі 18 чалавек

18 июня 2018

Падчас выбуху ў Афганістане загінулі 18 і пацярпелі 49 чалавек. Гэта здарылася ў правінцыі Нангархар на ўсходняй мяжы з Пакістанам. Тэракт адбыўся праз суткі пасля атакі ў Джэлалабадзе на сходзе баевікоў "Талібана" і афганскіх вайскоўцаў у гонар перамір'я. Тады загінулі 36 чалавек, уключаючы цывільных. Адказнасць узяла на сябе "Ісламская дзяржава".