У Афганістане звыш 5 млн чалавек сталі ўнутранымі бежанцамі

30 сентября 2021

Звыш 5 млн жыхароў сталі ўнутрана перамешчанымі ў Афганістане. Такія звесткі міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Людзі, якія ўцяклі ад вайны і разбурэнняў, жывуць у часовых лагерах у Кабуле, дзе ім не аказваецца медыцынская дапамога, выдача харчавання праводзіцца нерэгулярна. Бежанцы заклікаюць дабрачынныя арганізацыі даць ім сховішча або дапамагчы вярнуцца дамоў. Праваабаронцы заявілі, што сусветная супольнасць павінна забяспечыць бесперабойную дастаўку гуманітарнай дапамогі ў Афганістан. У той жа час Міністэрства па справах бежанцаў у складзе часовага ўрада талібаў лічыць, што насамрэч колькасць бежанцаў - каля мільёна чалавек.