У Афганістане адбылося магутнае землетрасенне

11 апреля 2016

На паўночным усходзе Афганістана - на мяжы з Пакістанам - адбылося магутнае землетрасенне. Эксперты ацанілі яго сілу - у 6,6 бала па шкале Рыхтэра. Эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні каля 210 кіламетраў. Вібрацыі ад падземных штуршкоў адчуваліся ва Узбекістане, Таджыкістане і Казахстане. У Пакістане загінулі не менш як чатыры чалавекі. Дваіх накрыў апоўзень на горным перавале, яшчэ на дваіх абрынулася каменная агароджа. Дзясяткі людзей шпіталізаваныя. Працягваецца разбор завалаў.