У Аўганістане адбыўся другі запар тэракт

3 ноября 2021

Тэрміновыя навіны паступалі і з Афганістана. Адбыўся другі запар тэракт. Гэтым разам выбух прагрымеў на ўсходзе краіны недалёка ад мячэці. Не менш як 2 загінуўшых. Невядомыя падарвалі транспартны сродак прадстаўнікоў "Талібана". Пасля завязалася перастрэлка. Улады мяркуюць, што нападзенне спланавана групоўкай "Ісламская дзяржава ў Харасане". 

Гэтая тэрарыстычная арганізацыя ўзяла на сябе адказнасць і за выбухі напярэдадні ў Кабуле. У выніку тэракта і стральбы ў ваенным шпіталі загінулі больш за 20 чалавек, дзясяткі параненыя. Баевікі, якія ўчынілі атаку, былі ліквідаваны.