У аэрапорце Судана два ваенныя самалёты не размінуліся на пасадачнай паласе

4 октября 2018

Надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце Судана. Два ваенныя самалёты канцэрна імя Антонава не размінуліся на пасадачнай паласе паветранай гавані Хартум. У Інтэрнэце толькі што з'явілася відэа. Адзін з лайнераў на хуткасці ўрэзаўся ў другі. Абодва паветраныя судны атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні. Аэрапорт быў закрыты некалькі гадзін. Абышлося без ахвяр.