У аэрапорце Схіпхал праз моцны вецер адмененыя больш за 70 рэйсаў

4 марта 2019

Галоўны аэрапорт Нідэрландаў Схіпхал адмяніў больш за 70 рэйсаў па трыццаці шасці еўрапейскіх кірунках. Прычына - моцны вецер. Такія меры прынятыя для скарачэння рызыкі затрымак на міжнародных рэйсах. Кірункі на СНД сітуацыя пакуль не закранула. У Галандыі аб'яўлены жоўты ўзровень пагоднай небяспекі. Парывы ветру на ўзбярэжжы могуць дасягаць 100 км/г.