Праз непагадзь у міжнародным аэрапорце Мюнхена адмененыя амаль трыста авіярэйсаў. Яшчэ каля 170 былі затрыманыя. Праз моцны снегапад на поўдні Германіі на дарогах утварыліся заторы. Праблемы ўзніклі і з чыгуначнай сувяззю: у Баварыі закрылі некалькі станцый. Для перавозкі людзей выкарыстоўваліся аўтобусы. Чакаецца, што сёння метэаўмовы палепшацца.













