У аэрапорце Лас-Вегаса невядомы ўчыніў перастрэлку з паліцыяй

22 ноября 2019
Зламыснік пракраўся ў закрытую зону паветранай гавані Макаран. Невядомы быў выяўлены толькі праз 20 хвілін пасля таго, як спрацавала сігналізацыя, у закрытым памяшканні для апрацоўкі багажу. Злачынец паспрабаваў напасці на афіцэраў, адзін з іх шпіталізаваны. Невядомы таксама атрымаў раненне і быў дастаўлены ў шпіталь. Пакуль няясна, ці быў ён пасажырам рэйса. Паліцыя не раскрывае асобу падазронага. 

А ў аэрапорце суседняга Лос-Анджэлеса экстранна прызямліўся "Боінг 777". Рухавік самалёта загарэўся проста ў небе. На борце рэйса, які ляцеў у Манілу, знаходзілася 347 пасажыраў. Паводле іх слоў, пасля ўзлёту ў салоне былі чутныя чатыры моцныя ўдары, а правы рухавік "падарваўся і быў ахоплены полымем". Дарэчы, агонь быў добра бачны і з зямлі. У выніку здарэння пацярпелых няма, высвятленнем яго прычын зоймуцца эксперты.