У аэрапорце Кітая загарэўся самалёт - ёсць пацярпелыя

12 мая 2022
Інцыдэнт у кітайскім Чунцыне: самалёт Tibet Airlines падчас узлёту выехаў за межы ўзлётнай паласы і загарэўся. Ахвяраў, як паведамляюць надзвычайныя службы, атрымалася пазбегнуць дзякуючы своечасоваму прыбыццю пажарных і іх эфектыўнай працы. Аднак 40 пасажырам усё-такі спатрэбілася дапамога ўрачоў - у большасці адзначаны апёкі рознай ступені цяжару. Прычыны інцыдэнту высвятляюцца.