У аэрапорце Кітая абваліўся дах тэрмінала

6 марта 2018

Гэта кадры, якія знялі відавочцы. Здарэнне адбылося ў паветранай гавані ў Наньчане ў правінцыі Цзянсі. Прычынай сталі моцныя парывы ветру, хуткасць якіх дасягала 37 метраў за секунду. Па шчаслівай выпадковасці, ніхто не пацярпеў. Праз некалькі гадзін кітайскі аэрапорт вярнуўся да нармальнага рэжыму працы.