У аэрапорце Бангкока ўзмоцненыя меры бяспекі

19 августа 2015

Пасажырам рэкамендуюць прыбываць за 5 гадзін да вылету, бо агляды і праверка зараз займаюць значна больш часу. Пасля серыі тэрактаў у сталіцы Тайланда многія азіяцкія перавозчыкі заявілі, што на працягу месяца не будуць штрафаваць тых, хто пажадае адмовіцца ад пералёту ў Бангкок. Нагадаем, першы выбух адбыўся ўвечар у панядзелак і забраў жыцці 20 чалавек, яшчэ 125 атрымалі раненні. Другіучора, таксама ў цэнтры горада. Невядомы кінуў выбуховае прыстасаванне ў бок натоўпу людзей, але прамахнуўся: зарад зваліўся ў ваду. Ніхто не пацярпеў.