У аэрапортах Масквы адменена больш як 80 рэйсаў

13 января 2016

У аэрапортах Масквы з-за моцнага снегападу адменена больш як 80 рэйсаў. Напярэдадні ў другой палове дня ў расійскай сталіцы рэзка пагоршыліся ўмовы надвор'я. Парывы ветру ўзмацніліся да 12 метраў за секунду. Расчышчаюць Маскву ад снегу каля 15 тысяч адзінак спецтэхнікі. ДІБДР разам з камунальнымі службамі кантралююць сітуацыю на маскоўскіх дарогах.