У аэрапорт Сіднэя прыбыў першы за 590 дзён міжнародны рэйс

1 ноября 2021

Радасная навіна для аўстралійцаў. У горад прыбыў першы за 590 дзён міжнародны рэйс. Краіна больш за год была закрыта для іншаземцаў. Убачыўшы пасля доўгага расстання сваіх сяброў і родных, людзі не маглі стрымаць слёз. 

Пасажыры, якія прыляцелі, сталі першымі больш як за паўтара года, каму не трэба адпраўляцца ў каранцін або выконваць якія-небудзь іншыя санітарныя абмежаванні. Усе былі прышчэплены ад каранавіруса. З 1 лістапада самалёты аўстралійскай кампаніі "Кантас" пачынаюць выконваць рэгулярныя пасажырскія рэйсы з Сіднэя ў Лондан і Лос-Анджэлес.