Даведацца за 29 хвілін. У Кітаі гатовы экспрэс-тэст на COVID-19

7 марта 2020
Нацупраўленнем КНР па кантролі над медвырабамі адобраная тэст-сістэма, якая дазваляе за 29 хвілін атрымаць вынікі дыягностыкі каранавіруса. Метад быў распрацаваны групай даследчыкаў на чале са спецыялістамі з Сямыньскага ўніверсітэта. Клінічныя выпрабаванні медыкамі праводзіліся ў бальніцах горада Ухань. Тэст-сістэму адобрыў і ЕС. Тры наборы ўжо даставілі ў Аўстрыю, Італію і Нідэрланды.