Ужо заўтра Вялікабрытанія можа пачаць выхад з Еўрасаюза

13 марта 2017

Ужо заўтра Вялікабрытанія можа пачаць выхад з Еўрасаюза. Чакаецца, што сёння Палата обшчын адобрыць дакумент без паправак, унесеных раней у Палаце лордаў. У выпадку станоўчага рашэння ўрад неадкладна запусціць працэдуру Brexit. А прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй зможа афіцыйна паведаміць партнёрам з ЕС, што яна ў адпаведнасці з артыкулам 50 Лісабонскага дагавора гатовая пачаць двухгадовыя перамовы.

І сёння першы міністр Шатландыі Нікола Старджэн аб’явіла, што на наступным тыдні накіруе запыт у парламент аб правядзенні рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі ад Злучанага Каралеўства. Новае ўсенароднае галасаванне павінна прайсці з восені 2018-га па вясну 2019-га, гэта значыць да заканчэння працэсу выхаду Вялікабрытаніі з ЕС.