Ужо восем вакцын ад каранавіруса распрацавалі кітайскія навукоўцы

18 марта 2020
Паводле слоў навуковай супрацоўніцы Інстытута даследавання лабараторных жывёл Цінь Чуань, зараз ідзе ацэнка эфектыўнасці прэпаратаў. Таксама даследчыкі шукаюць дзейсныя лекі супраць пнеўманіі і асноўныя спосабы перадачы каранавіруса. Неўзабаве КНР зможа распачаць клінічныя выпрабаванні.