Ужо не меней як 74 чалавекі сталі ахвярамі разбуральных лясных пажараў у Каліфорніі

17 ноября 2018

Расце і лік прапаўшых без весткі - іх ужо больш за тысячу. Зараз плошча пажару складае каля 60 тысяч гектараў, разбураны тысячы будынкаў, часткова знішчаны тры буйныя гарады. Паводле самых сціплых падлікаў, каліфарнійскі пажар будуць тушыць яшчэ мінімум тры тыдні.