Звольнены за крытыку калег

23 октября 2013

Такім у Белым доме не месца. Высокапастаўлены супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША застаўся без працы пасля таго як высветлілася, што ён вёў ананімны блог у Твітэры. Усё б нічога, калі б чыноўнік так рэзка не крытыкаваў сваіх калег. Блогерам аказаўся Джофі Джозэф, які ўзначальваў кірунак па нераспаўсюджванні ядзернай зброі ў Нацыянальным савеце бяспекі пры прэзідэнце ЗША. У лісце, накіраваным у рэдакцыю адной з газет, Джозэф паведаміў, што прыносіць свае выбачэнні ўсім тым, каго маглі закрануць яго каментарыі.