Павялічыць падатковую нагрузку на насельніцтва плануе ўрад Расіі

22 февраля 2017

Як паведамляюць крыніцы газеты "Ведомости", розныя варыянты распрацоўваюцца зараз профільнымі ведамствамі. У Мінфіне, напрыклад, прапаноўваюць павысіць падаходны падатак з 13% да 15%, з якіх 6-8 працэнтных пунктаў накіруюць у федэральны бюджэт. Пры гэтым павышэнне стаўкі могуць кампенсаваць за кошт паніжэння нагрузкі на працадаўцаў - з 30% да 21% стаўкі страхавых узносаў. У Цэнтры стратэгічных распрацовак гавораць пра неабходнасць павышэння падаходнага падатку да 17%. Не выключаецца таксама павелічэнне ПДВ з 18% да 21%.