Павялічылася колькасць ахвяр тэракта ў Лондане

24 марта 2017

Павялічылася колькасць ахвяр тэракта ў Лондане да чатырох. Сёння ўначы ў бальніцы памёр пажылы мужчына. Жыхары і госці брытанскай сталіцы нясуць кветкі да месца трагедыі. Па ўсёй Брытаніі прыспушчаны дзяржаўныя флагі. Напярэдадні на Трафальгарскай плошчы прайшоў жалобны мітынг. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. 

Нагадаем, трагедыя адбылася ў сераду. Мужчына на недарожніку збіў некалькіх пешаходаў на Вестмінстэрскім мосце, паспрабаваў прабрацца на тэрыторыю парламента, смяротна раніў паліцэйскага і быў застрэлены. Адказнасць за тэракт узяла "Ісламская дзяржава". Ужо вядома, што тэрарыст - 52-гадовы выхадзец Вялікабрытаніі Халід Масуд - меў судзімасці за нашэнне халоднай зброі, гвалтоўныя дзеянні і парушэнне грамадскага парадку. Затрымана яшчэ восем чалавек, якія падазраюцца ў дачыненні да атакі.