Павялічылася колькасць ахвяр прарыву дамбы ў Краснаярскім краі

22 октября 2019
У Краснаярскім краі павялічылася колькасць ахвяр прарыву дамбы. Ратавальнікі знайшлі целы яшчэ дваіх загінуўшых. Такім чынам, трагедыя забрала 17 жыццяў. Яшчэ тры чалавекі  лічацца прапаўшымі без весткі. Радыус пошукавай аперацыі пашырылі да 25 кіламетраў. Таксама супрацоўнікі МНС на месцы здарэння выявілі сейф з золатам. Яго далучылі да матэрыялаў крымінальнай справы аб парушэнні правіл бяспекі пры вядзенні работ, якое пацягнула па неасцярожнасці гібель людзей. Нагадаем, дамба прарвалася ў ноч на 19 кастрычніка ў пасёлку Шчацінкіна. Селевы струмень затапіў часовае жыллё работнікаў золатаздабыўной арцелі.