Зацверджаны новы склад Еўракамісіі

27 ноября 2019
Еўрапарламент зацвердзіў новы склад Еўрапейскай камісіі. Упершыню прэзідэнтам вышэйшага органа выканаўчай улады ЕС будзе жанчына - былы міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Ляен. А высокага прадстаўніка ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыку Магерыні зменіць былы кіраўнік МЗС Іспаніі Жазеп Барэль. Прыярытэтнымі кірункамі працы Еўракамісія назвала інавацыі, бяспеку, лічбавыя тэхналогіі і абарону клімату.