Першапачаткова пісалі пра 50 мільёнаў акаўнтаў, але зараз аказваецца, што пацярпелі 87 мільёнаў чалавек. Гэта людзі, чые звесткі без іх згоды патрапілі ў веданне кампаніі "Кэмбрыдж Аналітыка". Яна вывучае палітычныя перавагі выбаршчыкаў і прапаноўвае кансалтынгавыя паслугі. Інфармацыя пра ўцечку звестак вылілася ў скандал вакол "Фэйсбука". Пачалася кампанія з заклікамі выдаляць свае профілі з гэтага сайта. Заснавальнік праекта Марк Цукерберг публічна папрасіў прабачэння перад карыстальнікамі, прызнаўшы памылку. Пасля гэтага правіла карыстання сэрвісам сталі больш жорсткімі.
Уцечка звестак карыстальнікаў "Фэйсбука" нашмат большая
5 апреля 2018













