Устойліва нестабільнай застаецца сітуацыя з наплывам бежанцаў у Еўропе

9 февраля 2016

У прыватнасці, Македонія пачала ўладкаванне другога раду драцяной агароджы на мяжы з Грэцыяй. У Скоп'і спадзяюцца, што гэта дапаможа спыніць паток бежанцаў - яны прыбываюць у Эладу па моры з Блізкага Усходу і поўначы Афрыкі. Працягласць участку мяжы, на якім усталююць узмоцненую абарону, 35 кіламетраў. Летась на тэрыторыю ЕС прыбыло больш за мільён нелегалаў, якія ратуюцца ад вайны на Блізкім Усходзе. У 2016-м улады Еўрасаюза чакаюць прыкладна такой жа колькасці бежанцаў з неспакойнага рэгіёна.