Высветленыя асобы снайпераў, якія працавалі на Майдане

21 марта 2014

Генпракуратура Украіны высветліла асобы снайпераў, што працавалі на Майдане. У інтарэсах следства імёны стралкоў пакуль не раскрываюць. Пакуль у спісе забойц выключна грамадзяне Украіны. Раней Расія настаяла на дбайным расследаванні забойстваў у цэнтры Кіева. У тым ліку паведамленняў пра тое, што страляніна па дэманстрантах і байцах Беркута вялася з офіса каменданта Майдана.
Нагадаем, ахвярамі сутыкненняў у Кіеве сталі больш як сто чалавек. Большасць загінуўшых памерла ад агнястрэльных раненняў.