Гэта 36-гадовы мараканец Усама Ж. Мужчына пражываў у брусельскай камуне Маленбек. Выхадцы менавіта з гэтай мігранцкай камуны ўчынілі серыю атак у Парыжы ў лістападзе 2015 года і ў Бруселі ўвесну мінулага года. Нагадаем, смяротнік быў застрэлены паліцыяй у момант, калі паспрабаваў падарваць на сабе пояс смяротніка. У выніку інцыдэнту адбыўся выбух малой магутнасці. Ахвяраў і пацярпелых няма.
Тым часам стала вядома яшчэ пра адно надзвычайнае здарэнне ў Бельгіі. У горадзе Намюр праз падазроны прадмет эвакуіраваная галоўная чыгуначная станцыя. Рух там прыпынены. На месцы здарэння працуе паліцыя і сапёры.













