Супакойвацца стыхія ў Францыі не мае намеру

3 июня 2016

Канец самага дажджлівага за апошнія 150 гадоў мая адзначыўся бесперапыннымі ліўнямі і ў чэрвені. Супакойвацца стыхія, згодна з апошнімі прагнозамі, не мае намеру. У 26 дэпартаментах Францыі, у тым ліку ў Парыжы, аб'яўлены аранжавы ўзровень трывогі. А ў рэгіёне Іль-дэ-Франс і Луары - ужо чырвоны. Паводле звестак французскага МУС, з раёнаў, найболей пацярпелых ад паводак, эвакуіравана каля 5 з паловай тысяч чалавек. Падтоплены дзясяткі гарадоў, без святла засталіся больш за 120 тысяч дамоў.

Новыя падрабязнасці - у Юліі Табалевіч (відэа).