Пайшла з жыцця Эліна Быстрыцкая

26 апреля 2019
Сумная навіна сёння прыйшла з Масквы. На 92 годзе пайшла з жыцця адна з самых папулярных і прыгожых савецкіх актрыс тэатра і кіно - Эліна Быстрыцкая.

Яна сыграла ў мностве фільмаў і спектакляў. Але ўсе памятаюць яе па ролі Аксінні ў "Ціхім Доне". 60 гадоў  актрыса прысвяціла Малому тэатру. Апошнія месяцы Эліна Быстрыцкая вельмі хварэла, але не спяшалася адмаўляцца ад працы. Развітанне з народнай артысткай СССР пройдзе ў панядзелак на яе роднай сцэне. 

Пахаваюць Быстрыцкую на Новадзявочых могілках. У памяць аб народнай артыстцы СССР тэлеканал "Беларусь 3" змяняе сетку вяшчання. Праз паўгадзіны фільм "Няскончаная аповесць", дзе Эліна Быстрыцкая сыграла галоўную ролю.