Пайшла з жыцця амерыканская актрыса Дэбі Рэйнальдс

29 декабря 2016

Пайшла з жыцця амерыканская актрыса Дэбі Рэйнальдс - на наступны дзень пасля смерці сваёй дачкі Кэры Фішэр. Яна памёрла ў бальніцы пасля інсульту. У 50-я і 60-я гады Рэйнальдс здымалася ў галівудскіх камедыях, самай знакамітай з якіх стала стужка "Спяваючыя пад дажджом". Ёй было 84 гады. А ў аўторак ва ўзросце 60 гадоў пайшла з жыцця яе дачка, актрыса Кэры Фішэр, вядомая па ролі прынцэсы Леі ў "Зорных войнах".