Пайшоў з жыцця Уладзімір Жырыноўскі

6 апреля 2022
Не стала Уладзіміра Жырыноўскага. Вядомы расійскі палітык, лідар ЛДПР памёр пасля цяжкай і працяглай хваробы. Жырыноўскага, якому летась споўнілася 75 гадоў, 2 лютага шпіталізавалі з дыягназам COVID-19, з тых часоў ён знаходзіўся ў бальніцы. Урачы да апошняга змагаліся за яго жыццё.

Чалавек, які глыбока разумеў, як уладкаваны свет, шмат чаго прадбачыў. Заўсёды быў у цэнтры падзей. Без яго цяжка ўявіць гісторыю развіцця палітычнай сістэмы сучаснай Расіі, гавораць калегі. Жырыноўскі - поўны кавалер ордэна "За заслугі перад Айчынай", таксама быў узнагароджаны ордэнамі Пашаны і Аляксандра Неўскага.