Пайшоў з жыцця Леанід Бранявой

9 декабря 2017

Гэтай раніцай пайшоў з жыцця Леанід Бранявой. Выбітны акцёр памёр на 89-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы

Аб гэтым паведаміў дырэктар маскоўскага тэатра "Ленкам".

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР накіраваў спачуванні яго родным і блізкім. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускай зямлі творчасць Леаніда Бранявога добра ведаюць і любяць.

Знакаміты акцёр нарадзіўся 17 снежня 1928 года. Ён з'яўляецца кавалерам ордэна "За заслугі перад Айчынай" і лаўрэатам мноства дзяржаўных прэмій. Больш за ўсё аматарам кіно Бранявой запомніўся ролямі ў фільмах "Пакроўскія вароты", "Той самы Мюнхгаўзен", "Нябёсы запаветныя" і, вядома, "Сямнаццаць імгненняў вясны".

Развітанне з Леанідам Бранявым пройдзе 11 снежня ў тэатры "Ленкам" на Вялікай сцэне. Мэру Масквы накіраваны зварот з просьбай пахаваць артыста на Новадзявочых могілках.