Пайшоў з жыцця Георгій Тараторкін

4 февраля 2017

У Маскве ў выніку цяжкай хваробы пайшоў з жыцця Георгій Тараторкін. Пра смерць 72-гадовага народнага артыста РСФСР паведамілі сёння ў Тэатры Массавета. 

Георгій Тараторкін - савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. У 1984 годзе ён быў удастоены звання народнага артыста РСФСР. На рахунку Георгія Тараторкіна дзясяткі тэатральных і кінароляў. Самая вядомая з іх - Радзівон Раскольнікаў у фільме "Злачынства і пакаранне" 69-га года. Артыст быў сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Расіі і ўзначальваў асацыяцыю "Залатая маска".