Шкода ад пажараў у Каліфорніі дасягнула мільярда долараў

20 октября 2017

Стыхія знішчыла сем тысяч пабудоў, і загінула больш за 40 чалавек. Мясцовыя ўлады ўпэўненыя, што лічбы яшчэ вырастуць. Пры гэтым каліфарнійцы, змушаныя эвакуіравацца праз пагрозу пажараў, пачалі вяртацца дахаты. Губернатар Каліфорніі загадаў паскорыць аднаўленне рэгіёна.